Ключавыя словы: геасістэма, прыродныя і прыродна-тэхнагенныя комплексы, геаэкалагічныя праблемы, геаэкалагічныя сітуацыі, буравая свідравіна, нафтабуравыя работы, буравыя растворы.
Аб’ект і прадмет даследванняў: прыродныя і прыродна-тэхнагенныя комплексы тэрыторыі Прыпяцкага нафтаноснага басейна; трансфармацыя кампанентаў прыроднага асяроддзя пад уплывам нафтабуравых работ.
Мэта: выяўленне асаблівасцей трансфармацыі кампанентаў прыроднага асяроддзя пад уздзеяннем пошуку, разведкі і здабычы вуглевадароднай сыравіны і распрацоўка прапаноў шаг паляпшэнні геаэкалагічнай сітуацыі ў Прыпяцкім нафтаносным басейне.
Метад даследвання: геаэкалагічны падыход, ландшафтна-геахімічны і картаграфічны метады, параўнальна-геаграфічны метад.
Атрыманыя вынікі і іх навізна: упершыню вывучаны і класіфікаваны фактары і характар парушэнняў стану кампанентаў прыроднага асяроддзя пад уплывам нафтабуравых работ; выяўлены аснаўныя фактары дынамікі прыроднага асяроддзя Прыпяцкага нафтаноснага басейна: тэхналогія правядзення буравых работ, уздзеянне буравых раствораў і адходаў, нафтавае забруджванне кампанентаў прыродных комплексаў; устаноўлены характар і геаэкалагічныя асблівасці ўздзеяння нафтабуравых работ для верхнюю частку літасферы, глебава-расліннае покрыва, паверхневыя і падземныя воды; распрацаваны крытэрыі ацэнкі геаэкалагічных умоў, састаўлена карта (мадэль) геаэкалагічных сітуацый Прыпяцкага нафтаноснага басейна пад уздзеяннем нафтабуравых работ, што дае магчымасць стварэння прагнозу развіцця экалагічнай сітуацыі ў рэгіене.